Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 307 из 315

Павук, навошта аплятаеш мяне павуцiнай? Прагнеш маёй крывi? О! Выпадае раса, блiзiцца гадзiна,

- гадзiна ледзяное сцюжы, гадзiна, калi я калею i стыну, гадзiна, якая нястомна пытаецца:

Чыё сэрца здольнае ўвабраць гэта?

- хто павiнен быць валадаром зямлi? Хто скажа: Ад сёння так вы будзеце цячы, вялiкiя i малыя рэкi!"

- наблiжаецца гадзiна: о чалавеча, о вышэйшы чалавеча, уважай! Гэтая казань - тонкаму слыху, твайму слыху - што вяшчае глыбокая поўнач?

5

Мяне нясе, скача мая душа. Кожны дзень праца! Кожны дзень - праца! Хто павiнен быць валадаром зямлi?

Халодны месяц, вецер маўчыць. О! Цi дастаткова высока лёталi вы? Вы скакалi: але ногi - усё-такi не крылы.

Вы, заўзятыя танцоры, усякая радасць ужо мiнула, скiсла вiно, сатлелi кубкi, чуцен няясны голас магiл.

|< Пред. 305 306 307 308 309 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]