Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
309 из 315
8
Боль Бога глыбейшы, о ты, дзiвосны свет! Вазьмi ж цярпеннi Бога, а не мяне!, Што я! П'яная салодкая лiра,
- паўночная лiра, нiкому не вядомыя вяшчаннi звона, але ўсё роўна ён павiнен гаварыць, звяртацца да глухiх, о вышэйшыя людзi! Бо вы не разумееце мяне!
Мiнула! Збылося! О маладосць! О полудзень! О гадзiна папалуднёвая! Вось настаў вечар, i ноч, i поўнач - сабака вые, вецер:
- хiба вецер не сабака? Ён скуголiць, брэша, вые. О поўнач! Як уздыхае яна i смяецца, як хрыпiць i задыхаецца!
Як цвяроза яна прамаўляе цяпер, гэта п'яная стваральнiца вершаў! Цi не перапiла яна само ап'яненне сваё? Цi чувала яна? Цi жуе зноў i зноў сваю жуйку?
- у сне жуе яна журботу сваю, гэтая старадаўняя глыбокая поўнач, а яшчэ больш - радасць сваю. Менавiта радасць, калi ўжо глыбокi ў яе боль: але радасць глыбейшая, нават за скруху сэрца.
9
Ты, лаза вiнаградная! За што ты хвалiш мяне? Я ж цябе зрэзаў! Я жорсткi, i вось - сплываеш крывёю: за што ты хвалiш маю п'янкую жорсткасць?
"Усё, што ўдасканалiлася, усё сталае - прагне смерцi!" - так кажаш ты. Хай будзе дабраславёны нож вiнаградара! А ўсё нясталае, на жаль, хоча жыць!
Боль кажа: "Прайдзi! Мiнiся, боль!" Але ўсё, што пакутуе, хоча жыць, каб стаць спелым, радасным, поўным жаданняў,
- ад жаданняў далёкага, найвышэйшага i светлага: "Я хачу нашчадкаў, - так кажа ўсё пакутнае, - я хачу дзяцей, я не хачу сябе".
А радасць не хоча нi спадчыннiкаў, нi дзяцей: радасць хоча толькi самое сябе, яна прагне вечнасцi, вяртання; хоча, каб усё было вечна роўным самому сабе.
|< Пред. 307 308 309 310 311 След. >|