Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 310 из 315



Боль кажа: "Парвiся, сплывi, сэрца, крывёю!"

Што ж! Наперад! О маё старое сэрца! Боль кажа: "Мiнiся!"

10

О вышэйшыя людзi, што вы думаеце пра мяне? Хто я? Вяшчун? Летуценнiк? П'яны? Адгадчык сноў? Поўначны звон?

Кропля расы? Выпарэнне i духмянасць вечнасцi? Хiба вы не чуеце? Не чуеце? Свет мой удасканалiўся, поўнач - гэта i поўдзень,

- боль - гэта i радасць, праклён - гэта таксама i дабраславенне, ноч гэта i сонца; iдзiце прэч, а не, дык будзеце ведаць: мудрэц - гэта таксама i дурань.

Цi казалi вы калi-небудзь радасцi "Так"? О сябры мае, тады вы казалi "Так" таксама i ўсякаму болю.

|< Пред. 308 309 310 311 312 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]