Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 10 из 99

Але брат Марцiн увесь час пытаўся ў сябе: "Як дасягнуць мiру з Богам? Як знайсьцi ласку ў Бога?" I гэтыя пытаньнi не давалi яму спакою.

Для Лютара, як i для iншых вернiкаў таго часу, Бог быў грозным, немiласэрным Судзьдзёю, Якi сочыць за чалавекам i карае кожны ягоны праступак. Гэтага Бога трэба было задобрыць сваiмi ўчынкамi. У Лютара было вельмi чульлiвае сумленьне. Некаторыя кажуць, што "надта" чульлiвае. Ён рабiў усё, каб здабыць мiласьць Бога, але ад гэтага яго жыцьцё станавiлася яшчэ горшым. Будучы манахам, сьвятаром, прафэсарам, ён праводзiў сваё жыцьцё ў пастах i малiтвах да сьвятых, насiў кашулi з конскага воласу, пастаянна спавядаўся ў сваiх грахах, хадзiў у паломнiцтвы, купляў iндульгенцыi, выконваў усе патрабаваньнi каталiцкай царквы. Але гэта падавалася яму недастатковым, i нават калi ён сам лiчыў, што робiць усё магчымае, каб жыць праведна, супакою не было. Нiводзiн сьвятар ня мог сказаць яму ўпэўнена, што ён прабачаны, i Лютар сам ведаў, што ня мае мiру з Богам. У гэты час ён наведаў Рым, сталiцу хрысьцiянства, малiўся, пасьцiўся, выконваў усе абрады, дакранаўся ўсiх рэлiквiяў, але ўнутры было пуста. Гледзячы на духоўнае i маральнае сапсуцьцё рымскага духавенства, брат Марцiн губляў надзею.

Як прафэсар тэалёгii ў Вiтэнбэргу ён чытаў студэнтам лекцыi - камэнтаваў Псальмы i Новы Запавет. У адзiн з доўгiх зiмовых вечароў Марцiн Лютар, вывучаючы Пасланьне да Рымлянаў, раптам спынiўся на словах, якiя далi адказ на ўсе пытаньнi загубленага чалавека: "Праведнiк вераю жыць будзе". Вось яно, выратаваньне! "Я адчуў сябе цалкам адроджаным ...

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]