Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 11 из 99

Гэтыя словы Паўла сталiся для мяне брамамi раю", - апiсваў брат Марцiн свае перажываньнi таго вечару. Апраўданьне Божае прыходзiць да нас не праз нашыя ўласныя намаганьнi, але мы атрымлiваем яго, калi прымаем вераю тое, што Iсус Хрыстос ужо зрабiў для нас на крыжы. Усьведамленьне гэтага перавярнула жыцьцё Марцiна Лютара. Ён зразумеў, што збаўленьне - гэта перш за ўсё асабiстыя адносiны з Богам.

Крок за крокам дасьледуючы Бiблiю, ён адкрыў, што царква цалкам сказiла Эвангельле. Замест Божай мiласьцi прапаведвалiся чалавечыя заслугi, замест веры - забабоны i рэлiгiйныя абрады, замест Слова Божага - легенды i традыцыi. Асаблiва ўражвала вiтэнбэргскага прафэсара вучэньне аб iндульгенцыях, аб тым, што манахi i сьвятары за пэўную плату могуць вымалiць прабачэньне грахоў. Заплацiўшы грошы, якiя павiнны былi пайсьцi на пабудову базылiкi сьвятога Пятра ў Рыме, чалавек атрымлiваў спэцыяльную грамату, змацаваную папскай пячаткай, якая гарантавала прабачэньне грахоў жывому або памёршаму. З гэтым згадзiцца Марцiн Лютар нiяк ня мог, i таму на браме замкавага касьцёлу ў Вiтэнбэргу зьявiлiся 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў. Некалькi папскiх тэолягаў прынялi выклiк Лютара да дыскусii, але нiчога не змаглi супрацьпаставiць ягоным тэзiсам, толькi абвiнавацiлi брата Марцiна ў тым, што ён паўтарае вучэньне Яна Гуса, асуджанае каталiцкай царквою на саборы ў Канстанцы. На гэта Лютар адказаў, што нават адзiн чалавек, абапiраючыся на Сьвятое Пiсьмо, можа выступаць i супраць папы, i супраць сабору.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]