Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 8 из 99

"Марцiн Лютар, прафэсар", - зашаптаў студэнт месьцiчу, у якога здымаў пакой на паддашшы. Марцiн Лютар стаў на амбоне, выцягнуў некалькi аркушоў паперы, сьпiсаных дробнымi лiтарамi, i гучным голасам прамовiў: "Наш Госпад i Настаўнiк Iсус Хрыстос гаворыць: "Пакайцеся!" Ён прагне, каб усё жыцьцё веручых было пакаяньнем". У касьцёле запанавала цiшыня. Брат Марцiн гаварыў пра тое, што мучыла многiх, што сабралiся ў гэты вечар. "Калi ўсё жыцьцё павiнна быць пакаяньнем, чаго вартыя iндульгенцыi? Калi можна за грошы набыць прабачэньне грахоў, у чым тады сэнс пакаяньня?" - працягваў манах. З гневам, з абурэньнем Лютар гаварыў пра iндульгенцыi, пра безсэнсоўныя спробы адкупiцца ад кары, пра тых, якiя падманваюць людзей дзеля асабiстай выгоды, прадаючы неiснуючыя квiткi ў Валадарства Нябеснае. Сваю пропаведзь брат Марцiн скончыў, зачытаўшы 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў, пасьля зыйшоў з амбоны, выйшаў з касьцёлу i прыбiў аркушы з тэзiсамi да брамы. "Калi нехта можа абвергнуць тое, што тут напiсана, я запрашаю да дыскусii цi тут, у Вiтэнбэргу, цi ў любым горадзе Сьвятой Рымскай iмпэрыi нямецкай нацыi", - абвесьцiў ён i вярнуўся на сваё мейсца. У касьцёле раптам стала шумна: гэта студэнты пачалi абмяркоўваць тэзiсы Лютара, падтрымлiваючы цi абвяргаючы прафэсара, але большасьць людзей разгублена маўчала. Хор зноў засьпяваў, служба пайшла далей, але сэрцы сотняў людзей былi ўсхваляваныя словамi, якiя яны пачулi.

Дзевяноста пяць тэзiсаў ускалыхнулi горад. Некалькi дзён увесь Вiтэнбэрг толькi i гаварыў пра пропаведзь брата Марцiна.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]