Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
12 из 99
Калi празь нейкi час гусiты з Чэхii прыслалi Марцiну Лютару творы Яна Гуса, ён,прачытаўшы iх, знайшоў, што мноства iдэяў праскага рэфарматара падобныя да яго ўласных. Менавiта тады ён абвесьцiў сваiм пасьлядоўнiкам: "Усе мы - гусiты, ня ведаючы пра гэта".
Папа рымскi выслаў Лютару грозны загад адмовiцца ад сваiх поглядаў. Рэфарматар адказаў на гэта "Зваротам да хрысьцiянскай шляхты нямецкай нацыi", якi быў надрукаваны нечуваным на тыя часы накладам у 4 000 асобнiкаў i разыйшоўся так хутка, што празь месяц ужо друкавалася новае выданьне. У гэтым звароце, напiсаным па-нямецку, Лютар сьцьвярджаў, што няма сэнсу гаварыць пра тое, што сьвятары - гэта нейкiя асаблiвыя людзi, бо згодна зь Бiблiяй усе веручыя належаць да сьвятарства, i нагадваў, што сапраўдная Рэфармацыя пачынаецца ў сэрцы чалавека. Падзеi набiралi разгон.
15 чэрвеня 1520 году папа рымскi Леў X падпiсаў бульлю (пасланьне), у якой Марцiну Лютару давалася 60 дзён, каб ён адмовiўся ад сваiх словаў, i загадвалася спалiць усе ягоныя творы. Але абвесьцiць гэтае пасланьне папскiя легаты (пасланьнiкi) змаглi толькi ў некаторых гарадах. У Майнцы, Ляйпцыгу, Кёльне не было пра гэта нават гаворкi, бо яны ледзь уцяклi ад абуранага натоўпу. А 20 сьнежня 1520 году ля брамы Вiтэнбэргу Лютар, акружаны ўсхваляванымi студэнтамi, выкладчыкамi i месьцiчамi, кiдае ў вагонь папскае пасланьне.
Вясною 1521 году Марцiн Лютар па загаду iмпэратара зьявiўся на Вормскiм сойме (сходзе нямецкiх князёў i прадстаўнiкоў гарадоў). Ад яго зноў запатрабавалi адрачэньня ад сваiх тэзiсаў.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|