Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 13 из 99

Тады Лютар, нагадаўшы, што папа i саборы неаднойчы памылялiся, абвесьцiў, што калi яго не пераканаюць на падставе Бiблii, ён не адмовiцца ад выказаных думак: "На гэтым я стаю, я не магу iнакш. Няхай дапаможа мне Бог". Iмпэратар нiчым ня змог аспрэчыць рэфарматара, аднак прысудзiў яго на выгнаньне. Тады саксонскi курфюрст Фрыдрых Мудры, якi спрыяў Лютару, схаваў яго ў замку Вартбург. Там Марцiн Лютар пачаў сваю працу над перакладам Бiблii на нямецкую мову. У верасьнi 1522 году зьявiўся ў продажы Новы Запавет у яго перакладзе. Нягледзячы на вялiкi наклад i завялiкую цану ў паўтары дукаты, усе асобнiкi раскупiлi за два месяцы, i каб хоць неяк задаволiць попыт, на працягу двух гадоў выйшла 70 выданьняў гэтага перакладу. У 1534 годзе зьявiлася поўная Бiблiя на нямецкай мове. Яе папулярнасьць была такой вялiзарнай, што нават каталiцкiя друкарнi выдавалi гэты пераклад. Да сёньняшняга дня Бiблiя ў перакладзе Марцiна Лютара зьяўляецца найпапулярнейшым нямецкiм перакладам Сьвятога Пiсьма. Больш таго, гэты пераклад стварыў i ўнармаваў сучасную нямецкую мову, зьяўляючыся найбольшым нямецкiм празаiчным творам.

Але ня толькi перакладамi i рэлiгiйнымi трактатамi Марцiн Лютар абнаўляў царкву. Ён пiсаў таксама песьнi, якiя сьпявалi па ўсёй Нямеччыне i за яе межамi. Ягоныя псальмы распаўсюджвалi Эвангельле хутчэй за ягоныя пропаведзi. Марцiн Лютар зрэфармаваў таксама лiтургiю, праводзячы яе на нямецкай мове i ставячы ў яе цэнтры пропаведзь Слова Божага.

Вучэньне Лютара можна абагульнiць наступнымi прынцыпамi:

1. Sola gratia - толькi ласка Божая.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]