Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 14 из 99

Чалавек сваiмi ўласнымi намаганьнямi нiяк ня можа заплацiць за свае грахi. Бог Сам вырашыў гэтую праблему, паслаўшы Свайго Сына Iсуса Хрыста, Якi Сваёй сьмерцяй заплацiў за кожнага грэшнiка. Чалавек нiчым не заслужыў свайго выратаваньня, гэта iнiцыятыва мiласэрнага Бога.

2. Sola fides - толькi вера. Адказам чалавека на Божую iнiцыятыву павiнна быць вера. Вера - гэта прыняцьцё таго, што Бог ужо зрабiў для кожнага чалавека. Чалавек сам па сабе ня можа быць праведным. Праведнасьць зьяўляецца дарам ад Бога, якi прыходзiць толькi празь веру.

3. Sola Scriptura - толькi Сьвятое Пiсьмо. У Бiблii Бог адкрывае Свой плян, якi мае для кожнага чалавека i для сьвету. Бiблiя зьяўляецца адзiным крытэрам, якi паказвае Божыя стандарты для кожнай сфэры жыцьця чалавека.

4. Sola Christo - толькi Хрыстос. Няма iншага шляху выратаваньня чалавека, як толькi вера ў Iсуса Хрыста. Верыць у Хрыста - гэта значыць iмкнуцца жыць жыцьцём Сына Божага. Насьлядаваньне Хрыста зьяўляецца сутнасьцю хрысьцiянскага жыцьця.

Рэформы, пачатыя Марцiнам Лютарам, ахапiлi ўсю Эўропу. У 1526 годзе Альбрэхт Гогенцольлерн абвесьцiў лютаранства афiцыйным веравызнаньнем Прусii. У гэты самы час Швэцыя вяла змаганьне за вызваленьне ад дацкага панаваньня, i змагары за незалежнасьць iшлi пад штандарамi Рэфармацыi, ствараючы лютаранскую царкву ў сваёй краiне. У 1529 годзе нямецкiя князi на iмпэратарскiм сойме ў Шпэеры выступiлi з пратэстам супраць пастановаў, скiраваных на забарону рэфармацыйнага руху.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]