Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
31 из 99
У прадмовах Скарына пiсаў: "Прото я, Францiшек, Скорынiн сын с Полацька, в лекарьскых науках доктор, разумея сее, iже без страху Божiя, без мудростi i без добрых обычаев не ест мощно почстiве жiтi людем посполiте на землi, казал есмi тiснутi Прытчi iлi Прысловiя...рускiя языком напред ко чтi i к похвале Створiтелю, Спасiтелю, Утешiтелю Богу в Троiце едiному, ... потом людем простым абы, научывшыся мудростi, добре жiвучы на свете, мiлостiвого Бога хвалiлi, по тому яко же прiлежыть на велiкую высокость i велеможность iменi Его святого". У той час "рускiм языком" называлася старабеларуская мова, у адрозьненьнi ад царкоўнаславянскай, званай "словенской".
Беларуская Бiблiя, выдадзеная Скарынам, значна апярэдзiла падобныя выданьнi ў суседнiх народаў, стаўшы другой пасьля чэскай друкаванай Бiблiяй у славянскiм сьвеце.
Што гэта значыла для Беларусi, яскрава сьведчыць такi прыклад. У Санкт-Пецярбургу, у бiблiятэцы Акадэмii навук, захоўваецца ўнiкальны, шыкоўна аздоблены помнiк кнiжнага мастацтва Беларусi пачатку XVI стагодзьдзя - Бiблiя на царкоўнаславянскай мове. Яе перапiсваў адзiн чалавек - Мацей з Тарапца, званы Дзесятым, на працягу пяцi гадоў: пачаў у 1502 годзе ў Вiльнi, а скончыў у 1507 годзе ў Супрасьлi. Кнiжны фалiянт Мацея Дзесятага па аб'ёму тэксту крыху пераўзыходзiць 23 кнiгi Бiблii, выдадзеныя на працягу 1517-1519 гадоў у Празе беларускiм першадрукаром. I хоць Скарына працаваў не адзiн, калi ўлiчыць тэхнiчныя цяжкасьцi пры падрыхтоўцы i выпуску кнiг друкарскiм спосабам, яго Бiблiю па выдатках чалавечае працы магчыма параўнаць з рукапiснай Бiблiяй 1507 году. Прыблiзна за такi самы час, калi Мацей Дзесяты перапiсваў адну кнiгу, Скарына змог падрыхтаваць да друку i выдаць некалькi сотняў камплектаў Бiблii.
|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|