Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
32 из 99
Паколькi наклад Скарынавых выданьняў сягаў паўтысячы асобнiкаў, агулам за два з паловай гады зь ягонай друкарнi ў Празе выйшла звыш 10 тысячаў кнiгаў. Такую бiблiятэку не змаглi б адолець сто перапiсчыкаў i за дзесяць гадоў.
Скарына даў свайму народу Бiблiю на зразумелай мове, задавальняючы ў пэўнай меры кнiжны голад, якi iснаваў тады ў Вялiкiм Княстве, ды i ў-ва ўсёй Усходняй Эўропе. Захавалася перапiска памiж пiсарам вялiкага князя лiтоўскага Якубам i маскоўскiм дойлiдам Ярмолiчам, якiя жылi напрыканцы XV ст. Якуб прасiў свайго маскоўскага прыяцеля прыдбаць для яго Пасланьнi апостала Паўла, на што той даў адказ, што патрэбных кнiгаў купiць гатовымi ён ня змог, i абяцаў замовiць iх у "дабрапiсцаў". Калi нават вялiкакняскi пiсар адчуваў дэфiцыт кнiгаў i шукаў iх за мяжою, то набыць Бiблiю шляхцiчу цi месьцiчу было яшчэ цяжэй.
У такiх умовах ужо толькi друкаваньне Бiблii само па сабе было рэфарматарскiм крокам. Сучаснiк Скарыны, каталiцкi кардынал Гозi, аднойчы сказаў: "Дазволiць народу чытаць Бiблiю - значыць даваць сьвятыню сабакам i кiдаць пэрлы перад сьвiньнямi". Пазыцыi прыхiльнiкаў Рэфармацыi i яе ворагаў у гэтым пытаньнi кардынальна розьнiлiся.
Але Скарына ня толькi iмкнуўся зрабiць Бiблiю больш даступнай, ён прагнуў зрабiць яе як мага больш зразумелай чытачу.
|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|