Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 33 из 99

Палачанiн сьцьвярджаў неабходнасьць асабiстых адносiнаў чалавека з Богам, адмаўляў патрэбу ў "пасярэднiках" памiж Словам Божым i веручым, акцэнтаваў увагу на вывучэньнi Бiблii i жыцьцi згодна са Словам Божым, "понеже не толiко докторове i людi вченыi в нiх разумеють, но всякiй человек простый i посполiтый, чтучы iх iлi слухаючы, можеть поразуметi, что ест потребно к душному спасенiю его".

Менавiта на людзей простых i паспалiтых зарыентаваныя прадмовы Скарыны перад кожнай з кнiгаў. У гэтых прадмовах доктар Франьцiшак даваў разнастайныя зьвесткi па гiсторыi, геаграфii, культуры, асаблiва што тычылася народаў Блiзкага Ўсходу. Найчасьцей свае прадмовы рэфарматар пачынаў з тлумачэньня назвы кнiгi i далей сьцiсла выкладаў яе зьмест: "Сiя кнiга Есфер называется еврейскiм языком Мьгiля, то ест лiсты iлi грамоты, пiшеть в ней найболей о том, яко Аман побрал лiсты от царя Асвера на побiтiе всех iудеев, i теже яко царiца Есфер выбавiла iх от побiтiя i выпросiла от царя лiсты протiвные".

Апрача прадмоваў, перад кожным разьдзелам Бiблii быў надрукаваны так званы аргумант - кароткi зьмест разьдзелу. Iмкнучыся, як i iншыя дзеячы Рэфармацыi, навучыць чытачоў разумець Бiблiю, Скарына даваў на палях тлумачэньне незразумелых царкоўнаславянскiх цi грэцкiх словаў, а таксама параметры месцаў у Бiблii, дзе гаворыцца пра нешта падобнае: "Так же будь ведома, положiл есмi некоторые на сторонiцах в сей Псалтырi главы з розных кнiг, а то для того, абы знакомiто было iже всi iные светые пiсма згожаються с Псалтырею i одно на другое светчыть. А то, чтучы в тых кнiгах, iже суть главы на боцех опiсаны, знайдете.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]