Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 34 из 99

Так же положiл есмi на боцех некоторыi слова для людей простых, не рушаючы самое Псалтырi нi в чем же, яко суть онагрi i геродеево жылiще i хлябiе, i iные слова, которыi суть в Псалтырi неразумныi простым людем, найдуть iх на боцех рускiм языком, что которое слово знаменуеть. Теже розделiл есмi всi псалмы на стiхi по тому, яко ся в ыных языцех делiть".

Нават памеры Скарынавых выданьняў сьведчаць, што рэфарматар друкаваў Бiблiю для штодзённага чытаньня людзей паспалiтых, а не для лiтургiчных мэтаў. Калi напрастольныя Эвангельлi ў той час рабiлiся "ў аркуш", то кнiгi Скарыны былi надрукаваны "ў чацьвёрку", г.зн. у чатыры разы меньшыя, а то i "ў васьмёрку", што рабiла iх зручнейшымi ў карыстаньнi.

Нягледзячы на стрыманую, а часта адкрыта варожую пазыцыю праваслаўнага духавенства, Скарынавы пераклады шырока разыйшлiся па ўсяму Вялiкаму Княству, даючы магчымасьць сотням i тысячам лiцьвiнаў зразумець Слова Божае. Скарына сваёю дзейнасьцю падрыхтаваў зьмены ў сьвядомасьцi i характары мысьленьня сваiх суайчыньнiкаў, заклаў асновы ўздыму Рэфармацыi ў Беларусi ў сярэдзiне XVI ст. Праз сто гадоў вунiяцкi архiмандрыт Сялява, зьвяртаючыся да праваслаўных, пiсаў лiтаральна наступнае: "Перад вунiяй (Берасьцейскай 1596 г.) быў Скарына, герэтык гусiт, каторы для вас друкаваў у Празе кнiгi па-руску". Дарэчы, гэта адзiная ўзгадка ў дакумантах той эпохi, у якой гаворыцца пра веравызнаньне Скарыны.

На працягу доўгiх гадоў сярод навукоўцаў не сьцiхаюць спрэчкi пра тое, кiм быў па веравызнаньню Франьцiшак Скарына з Полацку, католiкам цi праваслаўным, хоць аргумантацыя аднога i другога боку базуецца толькi на ўскосных довадах.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]