Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 35 из 99

Сам Скарына нiдзе ў сваiх творах не ўжываў словаў "каталiцкi" або "праваслаўны", ён заўсёды гаварыў пра хрысьцiянства. А ўсе крынiцы XVI ст., якiя нешта гавораць пра Скарыну, сьведчаць аб вялiкай рэфарматарскай дзейнасьцi беларускага першадрукара, нездарма Сялява называе яго "герэтыкам гусiтам". Калi ў мiсыйным запале Скарына павёз свой пераклад Бiблii ў Маскву, усе кнiгi па загаду маскоўскага цара былi спалены, бо праваслаўныя багасловы заявiлi пра ўплыў iдэяў Лютара на Скарынавы выданьнi. Празь некалькi дзесяткаў гадоў князь Андрэй Курбскi, якi ўцёк ад Iвана Жахлiвага ў Вялiкае Княства, рэзка крытыкаваў у сваiм лiсьце да Рыгора Хадкевiча, вялiкага гетмана лiтоўскага, пераклад Скарыны, вiнавацячы палачанiна ў "злачыннай сувязi" з Рэфармацыяй, у скажэньнi праваслаўнай веры i герэтычным мысьленьнi. Ён сьцьвярджаў, што Бiблiя Скарыны "растленна", пярэчыць "всем апостальскiм i святым уставам", i ў-ва ўсiм згодная зь Бiблiяй Марцiна Лютара.

У 1530 г. вялiкi князь лiтоўскi Жыгiмонт Стары ў Вiльнi абвесьцiў першы дэкрэт супраць "лютаранаў i анабаптыстаў", у якiм забараняў пропаведзь антыкаталiцкiх поглядаў ня толькi публiчна, але i ў прыватных размовах, а таксама распаўсюджваньне кнiгаў падобнага зьместу. Гэты дакумант не называе нiякiх прозьвiшчаў, але пасьля абвяшчэньня дэкрэту Франьцiшак Скарына выехаў зь Вiльнi ў Каралявец да Альбрэхта Гогенцольлерна, якi ўжо аб'явiў лютаранства веравызнаньнем сваёй дзяржавы.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]