Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
36 из 99
Празь некалькi месяцаў мы зноў бачым Скарыну ў Вiльнi, але зь лiстамi ад прускага герцага давiленскага ваяводы i вiленскага магiстрату, у якiх герцаг Альбрэхт просiць не чынiць крыўды доктару Франьцiшку з Полацку. Усе гэтыя факты яскрава паказваюць, што адным з тых "лютаранаў i анабаптыстаў", супраць якiх быў скiраваны вялiкакняскi дэкрэт, быў i беларускi першадрукар Франьцiшак Скарына.
Уся дзейнасьць Скарыны - гэта перш за ўсё рэфарматарская дзейнасьць, накiраваная на аднаўленьне асабiстых адносiнаў чалавека з Богам. Усе прадмовы першадрукара прасякнуты iдэямi Рэфармацыi, прагненьнем вярнуць хрысьцiянаў да першакрынiцы - Бiблii. I таму абсалютна справядлiва мы можам назваць Франьцiшка Скарыну адным зь першых дзеячоў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, распачынальнiкам беларускай Рэфармацыi.
У сваiм жаданьнi вярнуць хрысьцiянству эвангельскае аблiчча, Скарына ня быў самотны. Ужо ў 1525 г. манах франьцiшканiн Станiслаў Рапегелан у Вiльнi прапаведваў вучэньне Марцiна Лютара. У хуткiм часе ён выехаў у Вiтэнбэрг, доўгi час быў вучнем самога Лютара i атрымаў ад яго ступень доктара тэалёгii, а пасьля вярнуўся ў Беларусь далей прапаведваць iдэi рэформы.
Рэфармацыя пачала жыва цiкавiць месьцiчаў i шляхту, многiя зь якiх пазнаёмiлiся зь ёю пад час паездак за мяжу. Гэтаму ня змог зашкодзiць нi ўжо ўзгаданы вялiкакняскi дэкрэт у 1530 г., нi наступны падобны дакумант у 1538 г. У 1539 г. пры падтрымцы троцкага ваяводы Гаштоўта магiстар вызваленых навук Юры з Эйшышак спрабаваў заснаваць у Вiльнi лютаранскую школу, але гэта яму забаранiла капiтула (рада каталiцкiх сьвятароў).
|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|