Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 37 из 99

Але ў тым жа 1539 г. iншы выпускнiк Вiтэнбэрскага ўнiвэрсытэту, Абрагам Кульва, адкрыў школу, у якой вучылiся больш за 60 вучняў, перад усiм дзецi магнатаў i шляхты. Апрача таго, ён прапаведваў iдэi Лютара ў вiленскiм касьцёле сьвятой Ганны. Дзейнасьць Кульвы настолькi пашырыла эвангельскае вучэньне сярод жыхароў Вiльнi, што вiленскi бiскуп Павал Гальшанскi быў вымушаны зьвярнуцца да Жыгiмонта Старога з просьбай пра дапомогу ў спыненьнi распаўсюджваньня "сэктанцтва". У 1542 г. у новым дэкрэце кароль i вялiкi князь загадаў Кульве вырачыся сваiх поглядаў, а таксама пагражаў кожнаму шляхцiчу пазбаўленьнем шляхецкай годнасьцi i канфiскацыяй маёмасьцi ў выпадку, калi той будзе вызнаваць вучэньне Лютара, забараняў скiроўваць моладзь на вучобу ў Нямеччыну i запрашаць немцаў у якасьцi выхавацеляў i настаўнiкаў. Аднак нiякiя дэкрэты i рэпрэсii не маглi спынiць духоўнае аднаўленьне, i ўжо ў наступным годзе быў адменены закон, забараняўшы вучобу ў нямецкiх унiвэрсытэтах.

Зорны час Мiкалая Радзiвiла

Вясна 1554 году была нялёгкай для луцкага бiскупа Валерыяна Пратасевiча. У Берасьцi Лiтоўскiм, важным горадзе луцкага бiскупства, ўжо больш за год нейкi Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага ўнiвэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвiна. I мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькi берасьцейцы, але нават шляхта з ваколiцаў кожную нядзелю зьбiраюцца на замку, дзе спынiўся гэты вераадступнiк, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]