Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
38 из 99
Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца iм вера продкаў. Трэба тэрмiнова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Лiтве, як лютарава герэзiя апанавала Нямеччыну.
Бiскуп паклiкаў пiсара i загадаў пiсаць позву на бiскупскi суд у Янаў Палескi для герэтыкоў, якiя перакручваюць праўдзiвую навуку хрысьцiянскую: Сымона Зака, Геранiма Пякарскага i Альбiнуса, у вялiкай хрысьцiянскай мiласэрнасьцi даючы iм шанец вырачыся сваiх памылак i вярнуцца ва ўлоньне каталiцкае царквы. У позве загадаў таксама адзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькi ў таварыстве чатырох асобаў, сяброў цi сваякоў. 22 красавiка бiскуп Пратасевiч сеў у сваю карэту i паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён на гасьцiнцы вялiкi конны аддзел. Гэта Зак i Пякарскi ехалi на бiскупскi суд. Праўда, зь iмi было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усе на конях, у панцырах, зь дзiдамi i шаблямi. Толькi гэтыя вершнiкi адрозьнiвалiся ад тых шляхецкiх загонаў, якiя не аднойчы сустракаў луцкi бiскуп у сваiм жыцьцi. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкi, нiхто ня бiў сябе ў грудзi, нешта даводзячы iншым. Конi iшлi нясьпешна, а кожны вершнiк трымаў у руцэ разгорнутую Бiблiю, i ў рытм конскай хады ў неба ўзносiлiся словы псальмаў, чытаных гэтым незвычайным войскам.
|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|