Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 39 из 99



Што мусiў рабiць у такой сытуацыi кiраўнiк луцкага бiскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотнямi ўзброенных, дасьведчаных у бiтвах ваяроў? Што ён iм скажа? Бiскуп Пратасевiч вырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту i завочна прысудзiў Зака i яго таварышаў на выгнаньне i канфiскацыю маёмасьцi.

Чаму бiскуп, голас якога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, якi меў шматлiкiя каралеўскiя прывiлеi, нiчога ня мог зрабiць зь нейкiм прапаведнiкам? Што адбылося ў Вялiкiм Княстве, што iдэi Рэфармацыi здабылi так шмат прыхiльнiкаў? Адказ на гэтае пытаньне зьвязаны зь дзейнасьцю адной з найвыбiтнейшых постацяў беларускай Рэфармацыi - князя Мiкалая Радзiвiла Чорнага, чалавека, якi шырока адчынiў дзьверы абнаўленьню хрысьцiянства ў Беларусi, на працягу некалькiх гадоў зрабiўшы Вялiкае Княства краiнай Рэфармацыi.

Мiкалай Радзiвiл Чорны нарадзiўся ў Нясьвiжы 4 студзеня 1515 году. Рана застаўшыся бяз бацькi, ён разам з малодшым братам Янам i сястрой Ганнай быў узяты на выхаваньне на каралеўскi двор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнiвэрсытэце, а таксама набываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назiраючы палiтычнае жыцьцё польскай сталiцы. Мянушку "Чорны" Мiкалай атрымаў крыху пазьней з-за колеру сваёй барады, чым адрозьнiваўся ад свайго стрыечнага брата, вялiкага гетмана лiтоўскага Мiкалая Радзiвiла Рудога.

Славуты ў Вялiкiм Княстве магнацкi род Радзiвiлаў заўсёды славiўся сваiм патрыятызмам. Ня быў выключэньнем i Мiкалай Чорны. У гэты час палiтычнае жыцьцё Вялiкага Княства Лiтоўскага перажывала застой, выклiканы шматгадовай адсутнасьцю вялiкага князя Жыгiмонта Старога ў дзяржаве, якi наведваў Вiльню раз на некалькi год, астатнi час жывучы ў Кракаве.

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]