Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
48 из 99
Аднойчы, пад час банкету ў вiцебскага судзьдзi гродзкага Ольбрыхта Вiльчка, дом якога стаяў па суседзтву, нехта з гасьцей выказаў генiяльную iдэю, што рабiць зь непакорнай жонкаю: узяць кiй, i выгнаць яе ад тых кальвiнаў, а зборышча iхняе разагнаць. Поўны праведнага гневу на крыўдзiцеляў праваслаўнай веры, князь Друцкi-Сакалiнскi разам з узброенымi кiямi слугамi, пайшоў на другi канец Вiцебску шукаць кальвiнскi збор. Калi, аднак, увайшоў у хату, дзе iшло набажэнства, прапаведнiк ня толькi не спужаўся загневанага князя, але, наадварот, прапанаваў яму сесьцi на лаўку i паслухаць пропаведзь. Пазьней цiвун троцкi ўзгадваў, што яго такi страх i пашана агарнулi, што нават калi б яму месца пад лаўкай паказалi, ён бы i там сеў безь нiякага супрацiву. Неўзабаве князь Павал пакаяўся, а празь некалькi гадоў вiцебскi судзьдзя гродзкi зацьвярджаў наданьне на вiцебскi кальвiнскi збор: "Я, князь Павел Друцкiй-Соколiнскiй, маршалок его королевской мiлостi, тiвун i городнiчый троцкiй, мiлуючы правдiвое слово Божое у зборе светом евангелiцком проповеданое i для размноженiя i розшыренiя в нем верных Панскiх, ку вечной чэстi i фале Пана Бога Вшэхмогонцого i Сына Его едынаго Хрыста Пана i Духа Светого, ку збудованню збору светого власным коштом своiм надал i на вечность од давного часу запiсал пляц i огород свой, лежачый в Замку Нiжнем вiтэбском".
У савецкай гiстарычнай лiтаратуры пашырана меркаваньне, што галоўнай прычынай масавага прыняцьця Рэфармацыi беларускiмi магнатамi i шляхтай было прагненьне захапiць маёмасьць каталiцкай цi праваслаўнай царквы i жаданьне мець танную, невымагаючую царкву ў сваiх уладаньнях.
|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|