Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
50 из 99
Вiленскi ваявода фактычна першым сярод рэфармацыйных дзеячоў Вялiкага Княства сфармуляваў дактрыну эвангельскiх цэркваў у краiне.
Перш за ўсё Мiкалай Чорны абверг канцэпцыю паўсюднасьцi ўлады папы рымскага: "Мы цалкам згодныя з тым, што каралеўства Хрыстова мусiць быць, адпаведна са Сьвятым Пiсьмом, пашырана па ўсёй зямлi, ад мора i да мора, ад усiх рэк i аж да ўскраю сьвету. Але гэтае каралеўства зусiм не такое, як iмпэрыя Кiра цi Аляксандра, цi Цэзара Аўгуста, якiя славiлiся сваiмi незьлiчонымi багацьцямi. Каралеўства Хрыстова - гэта духоўная еднасьць людзей, дзе няма багацьцяў. Сам Хрыстос гаварыў: "Каралеўства Маё ня ёсьць падобным да гэтага сьвету"". Далей вiленскi ваявода выказаў праграму сваiх дзеяньняў дзеля рэформы царквы: "Закладаючы ў сваiх уладаньнях i там, куды сягае мая ўлада, зборы i алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртаньня сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскiх прыдумак i iдалапаклонства. Я скiнуў з алтароў багоў, апраўленых у золата i срэбра, i замкнёных у скрынках, годных найвялiкшай пагарды, якiх вы, як пагане, ушаноўвалi... Пры кожным, у духу праўдзiвай веры арганiзаваным зборы ёсьць прапаведнiцкая катэдра, зь якой вернiкам абвяшчаюцца не прыдумкi Скота, Эна, Пiгiуса, Вiцэлiуса i да iх падобных, але сапраўднае Слова Божае... Нашыя прапаведнiкi добра ведаюць праўдзiвую навуку Хрыстовую i прапаведуюць не каноны i дэкрэты, а слова вечна жывога Госпада Бога... Кнiгi, якiя сам чытаю i iншым чытаць раю, не герэтычныя хаця б таму, што iх папскi пасол зганiў. Яны адкрываюць людзям праўдзiвае Эвангельле. Некаторыя з тых кнiгаў я сваiм коштам друкаваў i друкаваць буду..
|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|