Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
49 из 99
Аднак нават павярхоўнага позiрку на сытуацыю ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм у сярэдзiне XVI стагодзьдзя дастаткова, каб абвергнуць такое цьверджаньне. Зямельныя ўладаньнi далёка ня самых заможных беларускiх магнатаў, такiх як Гарнастаi цi Тальвашы, нашмат перавышалi ўладаньнi каталiцкiх бiскупстваў. Праваслаўная царква жыла пераважна за кошт дапамогi заможных апекуноў i практычна ня мела больш менш сур'ёзнай уласнасьцi. У той жа час будаўнiцтва новых збораў, распаўсюджваньне iдэяў Рэфармацыi, увогуле стварэньне новага вобразу царквы патрабавала немалых фiнансавых выдаткаў. У дадатак рэфармаваныя цэрквы ад сваiх вернiкаў патрабавалi без параўнаньня большай пасьвячонасьцi, а самае галоўнае сапраўднай, жывой веры. Калi ж зьвярнуцца да дакумантаў таго часу, то асабiстая перапiска беларускай шляхты сьведчыць аб тым, што асноўнымi прычынамi iх падтрымкi Рэфармацыi былi асабiстая вера, народжаная слуханьнем Слова Божага, i жаданьне бачыць царкву, адпаведную вобразу царквы, апiсанай у Бiблii.
У 1556 годзе ўся Эўропа чытала адказ Мiкалая Радзiвiла Чорнага на адкрыты лiст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёiза Лiпамана. У студзенi гэтага году нунцы ў сваiм лiсьце абвiнавацiў вiленскага ваяводу ў спрыяньнi вераадступнiцтву i скрытыкаваў ягоныя погляды, заклiкаючы вярнуцца да каталiцкай царквы. Адказ Мiкалая Чорнага, напiсаны на лацiне i выданы ў Караляўцы ў кастрычнiку таго самага году, стаў сваеасаблiвай дэклярацыяй беларускай Рэфармацыi.
|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|