Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
51 из 99
. Мы, прытрымлiваючыся старых канонаў, апостальскiх прыказаньняў i навукi iншых сьвятых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былi разлучаныя з жанчынамi, што i Сьвятое Пiсьмо раiць... Найсьвяцейшая i найдастойнейшая сьвятасьць цела i крывi Госпада майго Iсуса Хрыста, якая ўстаноўленая Iм Самiм i праз збаўленых людзей нам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна i для нас сьвяцейшая за ўсе iншыя рэчы i няма нiякага iдалапаклоньнiцтва, калi спаўняецца праўдзiва i сваiм парадкам. Госпадзе Божа, зрабi так, каб мы, адкiнуўшы ўсе недарэчныя прыдумкi, зьвярнулiся ўрэшце да служэньня, што было прынята апосталамi i iснавала ў грэцкай царкве ў часы Залатавуснага i Васiля, а ў лацiнскай - у часы Амброзiя, Геранiма i Аўгустына". Асобна князь-рэфарматар спынiўся на пытаньнi мовы ў царкве: "Я так лiчу, што ўсе людзi, узносячы хвалу, малiтвы i падзякi Госпаду Богу за Яго дабрадзействы, павiнны рабiць тое з чыстымi думкамi i шчырым сэрцам. Таму неабходна, каб той, хто гэта чынiць, абавязкова ведаў мову i спасьцiгаў сэнс сказанага. Калi ж набажэнства адбываецца на лацiне, цi на грэцкай, цi на якой iншай, незразумелай простаму чалавеку мове, то ён i рады быў бы шчыра малiцца Госпаду Богу i хвалiць Яго, прыкладаючы да гэтага свае сэрца i розум, але, на жаль, ня можа зразумець сэнсу сваiх словаў i сутнасьцi ўчынкаў. Менавiта з гэтае прычыны я так лiчу: на якой мове кожны народ здольны спасьцiгаць таямнiцы Слова Божага, на той мове трэба праводзiць сьвятыя царкоўныя набажэнствы".
|< Пред. 49 50 51 52 53 След. >|