Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
5 из 99
У тым, каб адкрыць магчымасьцi чалавека, бачылi сваю задачу людзi эўрапэйскага Рэнэсансу.
У 1455 годзе Ёган Гутэнбэрг зь нямецкага гораду Майнца вынайшаў друкарскi станок. У тым жа годзе з-пад друкарскага прэсу выйшла першая кнiга - Бiблiя на лацiнскай мове. Тое, што адбылося пазьней, можна сьмела назваць iнфармацыйным выбухам. За некалькi дзесяткаў гадоў з моманту вынаходнiцтва колькасьць кнiгаў у Эўропе павялiчылася з 50 тысячаў да 10 мiльёнаў, i большасьць зь iх складалi тэксты Сьвятога Пiсьма. Калi раней, каб перапiсаць Бiблiю ад рукi, патрэбны быў не адзiн год штодзённай працы манахаў-пiсараў, дык цяпер на працягу некалькiх тыдняў магчыма было даць чытачам сотнi кнiгаў Старога i Новага Запавету. Бiблiя пераставала быць рэдкасьцю, яе можна было ўбачыць i ў рыцарскiм замку, i ў хаце заможнага селянiна, у палацы багатага купца i ў доме рамесьнiка.
Адначасова паўсюль пачалi зьяўляцца пераклады Бiблii на нацыянальныя мовы. У 1466 годзе ў Страсбургу выйшла Бiблiя на нямецкай мове, а праз 5 гадоў першая iтальянская Бiблiя i францускi пераклад Новага Запавету. У 1475 годзе пабачыла сьвятло чэская Бiблiя, пасьля галяндзкая i каталянская (мова адной зь дзяржаваў на Пiрэнэях).
Эразм Ратэрдамскi пiсаў двума дзесяцiгодзьдзямi пазьней: "Я хацеў бы, каб Бiблiю пераклалi на ўсе мовы, каб яе чыталi i разумелi ня толькi шатляндзцы i iрляндзцы, але таксама туркi i сарацыны.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|