Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 7 из 99



Дзевяноста пяць тэзiсаў, якiя зьмянiлi сьвет

Вечарам 31 кастрычнiка 1517 году вулiцы Вiтэнбэрга, сталiцы аднаго з Саксонскiх княстваў, былi запоўненыя ўзрушаным натоўпам, якi выходзiў з замкавага касьцёлу пасьля ўрачыстай iмшы напярэдаднi сьвята Ўсiх Сьвятых. Некалькi гадоў назад курфюрст саксонскi Фрыдрых Мудры, якi прагнуў зрабiць Вiтэнбэрг, невялiкi яшчэ горад на беразе Эльбы, новай сталiцай Саксонii, канкурэнтам славутаму сваiмi кiрмашамi i ўнiвэрсытэтам Ляйпцыгу, атрымаў ад папы рымскага прывiлей адпушчэньня грахоў для кожнага, хто на сьвята Ўсiх Сьвятых паспавядаецца i будзе на iмшы ў замкавым касьцёле. На гэты фэст з усёй Саксонii зьбiралiся жадаючыя атрымаць душэўны супакой. На некалькi дзён колькасьць жыхароў у Вiтэнбэргу павялiчвалася ў два-тры разы. Тут можна было ўбачыць князёў i баронаў, здрабнелую шляхту i вiтэнбэргскiх месьцiчаў. Тлумна цягнулiся жабракi аж з-пад Дрэздэна, студэнты новаўтворанага ўнiвэрсытэту сьпяшалiся замольваць свае грахi, сяляне з усяго навакольля зьяжджалiся цэлымi сем'ямi, ператвараючы гарадзкi пляц у вялiкi табар.

I вось увесь гэты разнастайны, галасьлiвы натоўп напоўнiў замкавы касьцёл, суцiшваючыся, здымаючы каптуры i капелюшы, каб пабожна ўдзельнiчаць у iмшы, спадзеючыся атрымаць нейкую пэўнасьць, калi ня ў гэтым жыцьцi, дык хаця б пасьля сьмерцi. Пачалася iмша. Хор манахаў з кляштару аўгустынiянаў засьпяваў "Альлелюя", i ўрачыстая мэлёдыя ўзьнялася пад гатычнае скляпеньне касьцёла. Пасьля на амбону ўзыйшоў сярэдняга веку манах у пацёртым, латаным манаскiм адзеньнi. Лёгкi шум прабег па натоўпу.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]