Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 53 из 99

Дапрацы ў новапаўсталых зборах запрашалiся пастары i прапаведнiкi, ведамыя дзякуючы сваёй адукаванасьцi i аратарскiм здольнасьцям, часта з-за мяжы, бо ўласных служыцеляў не хапала. Дзейнасьць пастароў не абмяжоўвалася толькi правядзеньнем служэньняў i прапаведваньнем на iх. Мiкалай Чорны прагнуў, каб хрысьцiяне сталiся авангардам нацыi, таму вялiкую ўвагу надаваў адукацыi. Дзякуючы яго намаганьням пры кожным зборы былi адчынены пачатковыя школы, у якiх маладыя людзi вучылiся чытаньню, пiсьму, а таксама асновам хрысьцiянскай веры. Практычна ўся будучая элiта Вялiкага Княства, тыя людзi, якiя вызначалi жыцьцё краiны аж да пачатку XVII стагодзьдзя, вучылiся менавiта ў такiх школах. Кальвiнскiя школы, маючы прынцыпова iншую сыстэму навучаньня, давалi значна лепшую адукацыю, чым каталiцкiя школы таго часу, i гэтым таксама спрыялi хуткаму распаўсюджваньню Рэфармацыi. Вiленская школа, заснаваная Мiкалаем Радзiвiлам Чорным адначасова са зборам, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэмii, але з-за моцнага супрацьдзеяньня каталiцкай герархii i караля Жыгiмонта Вазы гэты праект не атрымалася рэалiзаваць.

Адзiн з галоўных дзеячоў рэфарматарскага руху ў Вялiкiм Княстве, князь Мiкалай Радзiвiл, выдатна разумеў неабходнасьць кнiгавыдавецкай дзейнасьцi для посьпеху Рэфармацыi ў краiне. Ён бачыў, як менавiта дзякуючы друкаванаму слову iдэi Лютара i Кальвiна сталi вядомымi ўсёй Эўропе i сур'ёзна паўплывалi на жыцьцё народаў.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]