Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
54 из 99
Таму амаль адначасова са зборам на замку ў Берасьцi вiленскi ваявода заклаў друкарню, у якой сваiм коштам друкаваў разнастайную эвангельскую лiтаратуру: катэхiзмы, сьпеўнiкi, падручнiкi, палемiчныя творы, камэнтары да Бiблii. Урэшце ў 1563 годзе Мiкалай Радзiвiл Чорны ажыцявiў грандыёзны выдавецкi праект - пераклад i выданьне Бiблii на польскай мове. Жывая размоўная мова жыхароў Вялiкага Княства была ў сваёй лексiцы больш падобнай да польскай мовы, чым да царкоўнаславянскай, таму гэтае выданьне было патрэбнае ня толькi хрысьцiянам Польскага Каралеўства, але магло быць выкарыстана i ў шматлiкiх зборах у Вялiкiм Княстве. Вiленскi ваявода запрасiў да сябе вядомых вучоных хрысьцiянаў, знаўцаў гебрайскай i грэцкай моваў, i даручыў зрабiць iм пераклад усёй Бiблii з моваў-арыгiналаў: Стары Запавет - з гебрайскай, а Новы Запавет - з грэцкай. Да канца 1562 году праца над рукапiсам перакладу была скончана, i 4 верасьня 1563 году зь берасьцейскай друкарнi Радзiвiла Чорнага выйшлi першыя асобнiкi шыкоўна выданай Радзiвiлаўскай, або Берасьцейскай, Бiблii з уласнай прадмовай князя-рэфарматара. На гэтае выданьне Мiкалай Чорны ахвяраваў вялiзарную суму - 10 тысячаў дукатаў - гадавы даход усiх сваiх уладаньняў.
Аднак вiленскi ваявода нiколi не забываўся i пра патрэбы сваёй краiны, i адначасова зь Берасьцейскай Бiблiяй, у Нясьвiжскай друкарнi князя Радзiвiла пабачылi сьвятло два кальвiнскiя выданьнi на старабеларускай мове: "Катэхiзiс" i "Аб апраўданьнi грэшнага чалавека перад Богам", падрыхтаваныя Сымонам Будным.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|