Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 55 из 99

У звароце да князёў Радзiвiлаў у прадмове "Катэхiзiсу" мы чытаем: "Слушная бо речь ест, абы Вашы княжыцкiе мiлостi того народу язык мiловатi рачылi, в котором давные предкi i iх княжецкiе мiлостi панов отцы Вашiх княжецкiх мiлостей славне преднейшые положеньства несуть".

Мiкалай Радзiвiл Чорны i ягоныя аднадумцы сярод палiтычнай элiты Вялiкага Княства дзейнiчалi зь вялiкiм пасьвячэньнем i ахвярнасьцю. Сваiм коштам яны закладалi эвангельскiя цэрквы, будавалi зборы, дзе маглi зьбiрацца вернiкi, запрашалi пастароў i прапаведнiкаў для навучаньня праўдам веры, адчынялi школы, у якiх магла вучыцца моладзь з розных станаў грамадзтва, закладалi друкарнi. Дзякуючы iх намаганьням перакладалiся кнiгi Сьвятога Пiсьма, пiсалiся палемiчныя i пазнавальныя кнiгi, якiя пашыралi ў грамадзтве iдэi Рэфармацыi, друкавалiся падручнiкi для школаў i катэхiзмы эвангельскай веры. Прыклад пачынальнiкаў рэфармацыйнага руху натхняў iншых рээфарматараў, i Вялiкае Княства Лiтоўскае лiтаральна на вачах станавiлася эвангельскай краiнай. На пачатку ХХ стагодзьдзя дасьледчык Рэфармацыi ў Беларусi В.Плiс пiсаў: "Трэба прызнаць бясспрэчным той факт, што на пачатку 60-ых гадоў XVI стагодзьдя кальвiнскае вызнаньне знаходзiлася на ўзроўнi пануючага веравызнаньня i пачынала моцна ўкараняцца тут". Дасьледваньнi iншых гiсторыкаў адназначна падцьвярджаюць гэтыя словы. Г.Мерчынг, аўтар спэцыяльнага дасьледваньня аб колькасьцi эвангельскiх храмаў у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, налiчыў iх каля 200.

|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]