Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
56 из 99
Iншы дасьледчык, Букоўскi, называе яшчэ большую лiчбу 320, што выглядае больш праўдападобна, улiчваючы сьведчаньнi сучасьнiкаў тых падзеяў. Каталiцкi аўтар сярэдзiны XVII ст., езуiт В.Каяловiч, паведамляе, што калi перад Рэфармацыяй у Вялiкiм Княстве налiчвалася каля 700 каталiцкiх парафiяў, то ў 1576 годзе ва ўсёй Жамойцi, каталiцкiм рэгiёне Княства, засталося ўсяго 6 каталiцкiх сьвятароў, а ва ўсёй краiне католiкi складалi толькi тысячную частку насельнiцтва. На Берасьцейскiм саборы 1596 году католiкi, дакараючы праваслаўных за спробы заключыць саюз з кальвiнiстамi, гаварылi, што толькi ў Наваградзкiм ваяводзтве рэфарматары "спустошылi" 650 праваслаўных цэркваў. У гэтым жа ваяводзтве (сучасная Берасьцейская вобласьць, уключаючы Наваградак, Слонiм, Нясьвiж i Слуцак), якая складала асноўную частку епархii праваслаўнага мiтрапалiта, з 600 сем'яў праваслаўнай шляхты толькi 16 цi нават менш не прынялi вучэньня Кальвiна. На вальным сойме 1563 году беларуская шляхта зьвярнулася да вялiкага князя з просьбаю: "iж бы прысега шляхетского i посполiтого человека не на образ малёваный анi рытый, яко первей была, але на iмя Бога в Тройцы едного каждый подлуг веры свое закону хрыстiянского прысегал". У тым жа 1563 годзе магнаты i шляхта на чале зь Мiкалаем Чорным "одностайне бiлi чолом", каб быў адменены параграф Гарадзельскага прывiлею 1413 году, якi забараняў некатолiкам займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.
|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|