Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 57 из 99

Жыгiмонт Аўгуст ня меў вялiкага выбару i 6 чэрвеня 1563 году падпiсаў у Вiльнi прывiлей, згодна якому: "достоiнства i преложеньства всякiе, i до рады нашое, i на уряды дворные i земскiе не только подданые костелу рымскому обiраны i прекладаны бытi мають, але одiнаково i заровно всi рыцерского стану з народу шляхетского, людi веры хрестiянское, яко Лiтва, так i Русь, каждый водле заслуг i годностi своее, от нас, господаря, на месца зацные i преложеньства с ласкi нашое браны бытi мають".

У хуткiм часе пасьля гэтага ў сэнаце Вялiкага Княства Лiтоўскага засталося толькi два католiкi: бiскупы вiленскi i жамойцкi, прысутнасьць якiх была замацаваная статутам Княства, а ўсе астатнiя былi эвангельскiмi хрысьцiянамi. Сярод iх можна назваць Стэфана Збаражскага, ваяводу троцкага, Станiслава Паца, ваяводу вiцебскага, Паўла Сапегу, ваяводу наваградзкага, Васiля Тышкевiча, ваяводу смаленскага, Юрыя Осьцiка, ваяводу мсьцiслаўскага, Габрыэля Гарнастая, ваяводу менскага, Астафея Валовiча, кашталяна троцкага i падканцлера, Яна Хадкевiча, маршалка земскага, Юрыя Зяновiча, кашталяна полацкага, Яна Гайко, кашталяна берасьцейскага i iншых. Калi дадаць да гэтага сьпiсу каталiцкага кiеўскага бiскупа Мiкалая Паца, якi ў 1564 годзе стаў кальвiнiстам, i жамойцкага бiскупа Юрыя Пяткевiча, стаўшага лютаранiнам, то вобраз рэлiгiйнай сытуацыi ў Вялiкiм Княстве будзе даволi адназначны. Шляхта ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, у адрозьненьнi ад многiх краiнаў Эўропы, а таксама Расеi, складала каля 10% насельнiцтва (для параўнаньня: шляхецкi стан у Францыi налiчваў недзе 1,5% грамадзтва), i ў пераважнай большасьцi яна стала пад сьцягi Рэфармацыi. У яшчэ большай ступенi гэта адносiцца да мяшчанства краiны.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]