Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
58 из 99
Мандат вялiкага князя Жыгiмонта Аўгуста назаснаваньне кальвiнскай царквы ў Вiцебску пачынаецца такiмi словамi: "Прыслалi до нас бояре, шляхта, бурмiстры, райцы i мешчане тамошнiе вiтэбскiе, бьючы чолом, абыхмо у тамошнем месте Вiтэбском дозволiлi iм ку науцэ детем i для хожэнiя iх ку слуханю слова Божего дом збудоватi i казнодею ховатi". У Полацку ў той самы час летапiсец адзначае, што "не только мiрстii людi, но i iгумены i чернцы, i попы, i дiаконы Греческого закона" актыўна ўдзельнiчаюць у стварэньнi i разьвiцьцi эвангельскiх цэркваў. Сярод 22 сэньёраў (назiральнiкаў за царкоўным жыцьцём у зборах, якiя абiралiся з найбольш паважаных членаў збору), прысутных на сынодзе ў Вiльнi, 11 чалавек былi шляхецкага стану, а другiя 11 - месьцiчы. Гэты сынод прыняў пастанову, каб у кальвiнскую школу ў Вiльнi хадзiлi "деткi шляхецкiх i мейскiх станов". Калi ў 1563 годзе маскоўскiя войскi захапiлi Полацак, "сафейскi протопоп i со священнiцы з братiей i все градскiе i посадцкiе священнiцы благодарственне iспущающе гласы, iзбавлышеся i свободiшеся от Люторского насiлованiя, что те Люторы отпалi святые православные веры, церквi разорылi i iконам не поклонялiся, i поруганiе чынiлi велiкое".
Такi ўздым рэфармацыйнага руху, асаблiва ўлiчваючы масавыя навярненьнi шляхты, ня мог не закрануць i сялян. I хоць гэты працэс iшоў значна павальней, што i ня дзiўна, калi ўзгадаць зьнiкомы ўзровень разуменьня сутнасьцi хрысьцiянства i поўную непiсьменнасьць беларускага сялянства, зь цягам часу сытуацыя пачала мяняцца.
|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|