Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 67 из 99

У дадатак да ўсяго ў самiм эвангельска-рэфармаваным Задзiночаньнi пачыналiся спрэчкi, якiя сеялi нязгоду мiж братамi. У красавiку 1565 году князь Мiкалай цяжка захварэў. 27 траўня ён паклiкаў да сябе свайго старэйшага сына, Мiкалая Крыштафа, i прасiў яго цьвёрда трымацца эвангельскай веры, клапацiцца пра зборы i прапаведнiкаў. Пасьля паклiкаў пiсара i пачаў дыктаваць тастамант. У сваёй апошняй волi вiленскi ваявода зноў i зноў узгадваў пра патрэбы эвангельскiх цэркваў: "А на тот костел, где тело мое поховано будет, i на школу одпiсую всi Бiблii, накладом моем друкованые в Берестi". На наступны дзень Мiкалай Радзiвiл Чорны, патрыёт i рэфарматар, некаранаваны кароль Лiтвы, лiдар эвангельскага руху ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, памёр.

Сьмерць Мiкалая Чорнага выклiкала непрыхаваную радасьць ворагаў Рэфармацыi ў нашай краiне, але справа жыцьця вiленскага ваяводы знайшла дастойных пасьлядоўнiкаў. На чале рэфармацыйнага руху стаў ягоны брат, вялiкi гетман лiтоўскi Мiкалай Радзiвiл Руды. Андрэй Вэнгерскi, аўтар адной зь першых працаў па гiсторыi Рэфармацыi ва Ўсходняй Эўропе "Slavonia Reformata" ("Рэфармаванае славянства") так апiсвае падзеi, зьвязаныя з прыняцьцём князем Мiкалаем Радзiвiлам Рудым кальвiнскага веравызнаньня: "Князь гэты, атрымаўшы 26 студзеня 1564 году слаўную перамогу над Масквою, паехаў у Чэнстахову з намерам споўнiць прырачэньне, прынятае перад бiтваю.

|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]