Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 77 из 99

Многiя гiсторыкi назвалi гэтага караля "адпаведным чалавекам", якi паказаў, што Рэч Паспалiтая Двух Народаў, дзяржава, якая абмежавала сваiх манархаў законам, дала iм уладу на падставе дамовы, ня толькi не апынулася ў хаосе i анархii, але наадварот, жыла, разьвiвалася, перамагала ў войнах. Заходняя Эўропа прыглядалася да дэмакратычных мэханiзмаў улады ў Рэчы Паспалiтай, шукаючы для сябе прыклады дзяржаўнага будаўнiцтва.

Стэфан Баторы, таленавiты военачальнiк i мудры палiтык, шмат зрабiў для ўмацаваньня Рэчы Пасталiтай, перад усiм у ваенна-палiтычнай сфэры, i перш за ўсё яго дзейнасьць была скiраваная на справы Вялiкага Княства. У 1579 годзе войскi вялiкага князя лiтоўскага вызвалiлi Полацак i ўсю паўночна-усходнюю Беларусь ад маскоўцаў, а ў 1582 годзе было падпiсанае перамiр'е з Масквою, якое скончыла Лiвонскую вайну - крывавую вайну, што паставiла пад пагрозу незалежнасьць Вялiкага Княства. Стэфан Баторы меў таксама вялiкае жаданьне пашырыць адукацыю ў краiне. Аднак у караля i вялiкага князя была адна iлюзiя: яму здавалася, што найлепш паспрыяюць разьвiцьцю краiны езуiцкiя школы, у якiх ён бачыў апiрышча ладу i парадку. На жаль, практыка паказала, што менавiта з гэтых школаў у хуткiм часе выйшлi найвялiкшыя крыкуны, якiя пад прыкрыцьцём абароны свабодаў i шляхецкай залатой вольнасьцi нiшчылi ўсякi парадак i супакой краiны. Як бы там нi было, але кароль Стэфан надаў вiленскай езуiцкай школе статус Акадэмii i адкрыў калегiюмы ў Полацку i Гораднi.

|< Пред. 75 76 77 78 79 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]