Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 78 из 99



Маючы такога апекуна, езуiты зь вялiкай руплiвасьцю ўзялiся за справу пашырэньня каталiцтва ў ВялiкiмКнястве. Перш за ўсё яны скiравалi сваю ўвагу на палiтычную элiту краiны, спрабуючы перацягнуць яе на свой бок. I адразу дасягнулi гучнага посьпеху. Мiкалай Крыштаф Радзiвiл, званы Сiротка, сын Мiкалая Радзiвiла Чорнага, пад час сваёй вучобы ў Нямеччыне i Iталii, сур'ёзна захварэў i, шукаючы паратунку, выракся веры свайго бацькi, перайшоўшы ў каталiцтва. Стан здароўя маладога магната палепшыўся, i Мiкалай Крыштаф, вярнуўшыся на радзiму, схiлiў перайсьцi з кальвiнiзму на каталiцтва сваiх родных. Каталiцкая царква ў Беларусi трыюмфавала, бачачы, як сын апостала Рэфармацыi нiшчыць справу свайго бацькi, закрываючы ў сваiх уладаньнях цэрквы, друкарнi, палячы Бiблii. Аднак у хуткiм часе хвароба вярнулася, i малады чалавек амаль цалкам страцiў слых. Жадаючы замалiць свае грахi, Мiкалай Крыштаф паехаў у Сьвятую Зямлю, у Ерузалiм, але гэта не дапамагло, засноўваў езуiцкiя калегiюмы, але здароўе станавiлася ўсё горшым. З-за хваробы бацькi зь дзевяцi ягоных дзяцей трое памерлi ў дзяцiнстве, а яшчэ чацьвёра сыноў памерлi, не пакiнуўшы нашчадка. Ня дзiва, што хутка галасы, што славiлi "мудрае рашэньне" Мiкалая Крыштафа, сьцiхлi, а спробы схiлiць да каталiцкай веры iншых магнатаў Княства ня мелi вялiкага посьпеху.

Тым ня менш езуiты не здалiся, а пачалi рэалiзоўваць больш доўгатэрмiновую праграму. Школы, адкрытыя пры кальвiнскiх зборах яшчэ за жыцьця Мiкалая Радзiвiла Чорнага, далi адукацыю сотням маладых людзей.

|< Пред. 76 77 78 79 80 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]