Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 80 из 99

У 1566 годзе дваццацiгадовы Еўлашоўскi прыехаў у Вiльню i дзеля цiкавасьцi зайшоў у кальвiнскi збор. Акурат тады прапаведвалi "мiнiстры ўчоные Вендрагоўскi i Касьцiнiюс", i малады чалавек, атрымаўшы ад гэтай пропаведзi "велiкую утеху", прымае кальвiнскае веравызнаньне. Эвангельскае вучэньне аб волi Божай для кожнага чалавека, прапаведванае кальвiнскiмi мiнiстрамi, скiроўвала чалавека на тое, каб ён рэалiзаваў сваё прызначэньне ў грамадзкiм жыцьцi, бiзнэсе, сваёй прафэсii, абвяшчала прынцыпы працавiтасьцi, дабрасумленнасьцi, ашчаднасьцi, прадпрыймальнасьцi. Фёдар Еўлашоўскi сур'ёзна прыняў Слова Божае i пачаў жыць згодна з гэтым. Неўзабаве, дзякуючы сваёй працавiтасьцi i стараннасьцi, ён назапасiў немалое багацьце i, пачынаючы зь сярэдзiны 70-х гадоў XVI стагодзьдзя, як бачна з дакумантаў, пазычаў вялiкiя сумы (па некалькi тысячаў коп лiтоўскiх грошаў) гатоўкаю некаторым магнатам. У той час за дзьве капы можна было набыць каня, а 60 коп каштаваў каменны дом у цэнтры Менску (капа раўнялася 60 грошам). Пытаньнi эканомiкi цiкавiлi i палiтыкаў, i паэтаў. Менскi ваявода Ян Абрамовiч, адзiн зь лiдараў рэфармацыйнага руху ў Княстве, напiсаў кнiгу "Погляды лiцьвiна на танную куплю i даражэйшы продаж збожжа", у якой тлумачыў неабходнасьць свабоды гандлю ў дзяржаве. Яго сучасьнiк, фiлёзаф i паэт Язэп Даманеўскi ў сваiх творах паказваў працу, актыўную жыцьцёвую пазыцыю як крынiцу шчасьця чалавека, а гультайства i бязьдзейснасьць як прычыну нешчасьлiвага жыцьця, абгрунтоўваючы гэта прыкладамi зь Бiблii.

|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]