Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 82 из 99

Пасьля захопу Беларусi Расейскай iмпэрыяй яшчэ амаль 50 гадоў нашая краiна жыла паводле Статуту 1588 году, а не паводле расейскага заканадаўства. Статут абвяшчаў iдэю праўнай дзяржавы, у якой "естесмо невольнiкамi прав для того, абысьмы вольностi ужыватi моглi", замацоўваў падзел судовай i выканаўчай улады, лiквiдаваў судовыя прывiлеi магнатаў, сьцьвярджаў прынцыпы свабоды сумленьня i роўнасьць усiх перад законам. Акрамя таго Статут замацоўваў тагачасную беларускую мову ў якасьцi дзяржаўнай, ды i сам быў напiсаны па-беларуску, каб кожны жыхар Вялiкага Княства мог ведаць свае правы. Астафей Валовiч, будучы глыбока веручым чалавекам, на працягу свайго жыцьця засноўваў цэрквы, шпiталi, школы, актыўна ўдзельнiчаў у жыцьцi эвангельска-рэфармаванага Задзiночаньня ў Вялiкiм Княстве. На сваёй "сьмяротнай пасьцелi" ў Гораднi канцлер запаведаў пахаваць сябе ў мураваным склепе пад кальвiнскiм зборам у Сiдры (Гарадзенскi павет) без усялякiх цырымонiяў, "кгды там не на войну отхожу", а "во всiх iменiях моiх невольнiк, анi жадный дедечным правом зневоленый человек, хотя бы вязнем i должнiком зостал, маеть вольно служiтi i проч iтi".

Недзе каля 1580 году Васiль Цяпiнскi, муж пляменьнiцы Астафея Валовiча князёўны Соф'i Жыжэмскай, сябра i паплечнiк Сымона Буднага, выдаў пераклад Эвангельляў на беларускую мову, кажучы: "Рады паказаць маю веру, якую маю, асаблiва народу свайму рускаму".

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]