Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 83 из 99

Друкуючы беларускi пераклад Эвангельляў, асьветнiк i рэфарматар спадзяваўся ўзьняць хрысьцiянскую духоўнасьць у грамадзтве, "ня толькi для лепшае iх веры, але таксама для лепшага разуменьня, i ў дадатак, для iх самiх навучаньня". Гаворачы пра неабходнасьць разуменьня Слова Божага, Васiль Цяпiнскi зьвяртаў асаблiвую ўвагу на разьвiцьцё i ўдасканаленьне школьнай справы, выступаў як гарачы патрыёт сваёй краiны, заклiкаючы не занядбоўваць родную мову, асаблiва ў пропаведзi Слова Божага.

Калi глядзець на 70-80-ыя гады XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Вялiкае Княства дыхала Рэфармацыяй. Нават праваслаўная царква не магла пазьбегнуць гэтага ўплыву. У гэты час у беларускiх гарадах пачалi актыўна дзейнiчаць брацтвы, якiя аб'ядноўвалi месьцiчаў, шляхту i некаторых сьвятароў. Братчыкi перш за ўсе iмкнулiся рэфармаваць праваслаўную царкву, спрабуючы надаць служэньню духавенства эвангельскiя прынцыпы, увесьцi ў царкоўнае жыцьцё пэўныя элемэнты Рэфармацыi. Берасьцейскi бiскуп Пацей з абурэньнем пiсаў: "Якож теперешнiх часов есть iх не мало не только межы геретiкамi, але i межы православнiкамi нашымi, которые зле Пiсьма разумеючы, iначей iх выкладают, а мало не за одно з геретiкамi i з арыяны держат...Смотрiж одно хто то чынiт, хто таковыя новiны спросные розсевает? Певне, не стан духовны, але люд посполiтый, простый, ремесный, который покiнувшый ремесло свое, дратву, ножнiцы i шыло, а прылащiвшы себе врад пастырскi, Пiсмом Божым шырмуют, нiцуют, выворачывают i на свое блюзнерскiе i хвальшывые потравы оборачают".

|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]