Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 84 из 99

Спробы праваслаўнай герархii абмежаваць дзейнасьць брацтваў, якiя ўсе мацней патрабавалi паправы маральнага жыцьця духавенства i вучэньня, якое б абапiралася на Слова Божае, не давалi станоўчых вынiкаў. У краiне Рэфармацыi цяжка супрацьстаяць патрабаваньням рэформы.

У сьнежнi 1586 году ў Гораднi раптоўна памёр кароль Рэчы Паспалiтай Двух Народаў Стэфан Баторы. Краiна чарговы раз стала перад пытаньнем, хто будзе каралём. Кальвiнiсты Вялiкага Княства, пiльна гледзячы, каб падчас бескаралеўя ня быў "занядбаны i пакрыўджаны народ наш i ўсё Вялiкае Княўства Лiтоўскае", таксама мелi надзею замацаваць яшчэ больш свае правы i, дзякуючы гэтаму, аслабiць уплыў езуiтаў. Полацкi ваявода Мiкалай Монвiд Дарагастайскi, не чакаючы выбараў караля, загадаў, каб у Полацку нiводнага езуiта не было. Крыштаф Радзiвiл Пярун, сын Мiкалая Рудога, князь Аляксандар Пронскi, Ян Абрамовiч, Ян Глябовiч i iншыя магнаты кальвiнiсты пачалi актыўна супрацьдзейнiчаць езуiтам па ўсёй краiне. Здавалася, што пройдзе яшчэ трохi часу, i ўжо нiшто ня зможа пагражаць Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве. Але выбары караля ў 1586 годзе выявiлi яшчэ адно трагiчнае занядбаньне беларускiх рэфарматараў. Прыхiльнiкi Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве аднадушна выступалi ў абарону незалежнасьцi сваей краiны, i тут не было iстотна, хто быў кальвiнiстам, хто лютаранiнам, хто арыянiнам. Але ў iншых палiтычных пытаньнях эвангельскiя хрысьцiяне ня мелi супольнай плятформы, i таму кожны вёў палiтыку як хацеў i як разумеў. Таму пад час элекцыi 1587 году беларуская шляхта, пераважна кальвiнская, галасавала за швэдзкага каралевiча Жыгiмонта, выхаванца езуiтаў, католiка з католiкаў.

|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]