Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 85 из 99



Контррэфармацыя

У 1587 годзе вялiкiм князем лiтоўскiм i каралём польскiм быў абраны Жыгiмонт Ваза, сын швэдзкага караля Яна III Вазы i Кацярыны зь Ягайлавiчаў, сястры Жыгiмонта Аўгуста. "Кароль Стэфан быў добры для жаўнераў, а гэты будзе добры для ксяндзоў", - сказаў свайму атачэньню папскi нунцы, даведаўшыся аб вынiках выбараў. I ён ведаў, што гаварыў. Кароль Жыгiмонт Ваза на працягу ўсяго свайго доўгага панаваньня нi на крок не адступiўся ад прагненьня зрабiць каталiцтва адзiным веравызнаньнем ня толькi ў Рэчы Паспалiтай, але i за яе межамi. Гэтаму была падпарадкавана ўся ўнутраная i зьнешняя палiтыка дзяржавы, а ўсе астатняе ня мела анiякага значэньня ў вачох манарха. Новы кароль як нiчым на свеце брыдзiўся талерантнасьцю, якая была тады нормай у Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, сьведчыць адзiн зь яго сучасьнiкаў, i "калi б ад яго толькi залежала, не было б у гэтым каралеўстве анiводнаго схiзматыка, кальвiна цi лютара". Але пры ўсiм сваiм ваяўнiчым каталiцызме Жыгiмонт Ваза пад час каранацыi быў вымушаны падпiсаць генрыкаўскiя артыкулы, якiя абмяжоўвалi ўладу манарха i гарантавалi свабоду веравызнаньня. Рэфармацыя ў нашай краiне была вельмi моцнай, i аднаго жаданьня караля, каб яе зьнiшчыць, было замала. Хоць у Польскiм Каралеўстве каталiцкая царква ўжо адваявала свае пазыцыi, страчаныя ў сярэдзiне стагодзьдзя, у сэнаце Вялiкага Княства па-ранейшаму падаўляючую большасьць складалi кальвiнiсты i лютаране, i iх голас не дазволiў Жыгiмонту Вазе адкiнуць артыкул аб талерантнасьцi.

|< Пред. 83 84 85 86 87 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]