Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 86 из 99

Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага, падрыхтаваны перад усiм эвангельскiмi хрысьцiянамi, у адным са сваiх артыкулаў слова ў слова паўтараў тэкст Варшаўскай канфэдэрацыi.

Хрысьцiяне Вялiкага Княства нейкi час цешылi сябе надзеяй, што кароль, народжаны ў лютаранскай Швэцыi, прынамсi ня будзе перашкаджаць рэфармацыйнаму руху. Рэальнасьць вельмi хутка паказала марнасьць падобных спадзяваньняў. Жыгiмонт Ваза атачыў сябе езуiтамi, якiх ведаў яшчэ са Стакгольму, дзе члены гэтага ордэну былi яго настаўнiкамi i выхавацелямi, i адкрыта заявiў, што дзяржаўныя пасады ён будзе даваць толькi католiкам. Ня мае значэньне адукацыя, здольнасьцi, розум, важна толькi падзяляць праграму караля - ачысьцiць Рэч Паспалiтую ад усяго некаталiцкага. На дзяржаўным узроўнi была аб'яўлена вайна Рэфармацыi.

Аднак прагненьнi Жыгiмонта Вазы так i засталiся б прагненьнямi, калi б яго iдэi былi толькi ягонымi iдэямi. На самой справе кароль Рэчы Паспалiтай ня быў аўтарам сваёй палiтыкi. Сапраўднымi аўтарамi, а таксама выканаўцамi палiтыкi Контррэфармацыi ў Рэчы Паспалiтай былi езуiты. Iх нястомная, прадуманая праца дала каталiцкай царкве ў Вялiкiм Княстве шмат новых вернiкаў. Вось як апiсвае iх дзейнасьць Ю.

|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]