Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
87 из 99
Лукашэвiч, аўтар грунтоўнай працы "Дзеi кальвiнскiх цэркваў у Лiтве": "Езуiты выступалi з амбонаў супраць Лютара, Кальвiна, Цвiнглi, Арыя i iх пасьлядоўнiкаў, выклiкалi дысыдэнтаў (так называлi тады католiкi эвангельскiх хрысьцiянаў) на дыспуты, прамаўлялi да народу на рынках, iмкнулiся здабыць магнатаў для каталiцкай царквы, не прапускалi нiводнага спосабу, каб аслабiць або зганьбiць iншаверцаў, нацкоўвалi на iх натоўп i руйнавалi iм зборы, не аглядаючыся на лiтоўскi Статут, якi зьнiшчэньне сьвятыняў усялякiх хрысьцiянскiх вызнаньняў строга караў... У Вiльнi друкар Данiэль зь Ленчыцы, кальвiн, не пераставаў выдаваць творы свайго вызнаньня. Каб гэтаму перашкодзiць, езуiты намовiлi слугу ягонага, каб той скраў шрыфты, i калi ён зрабiў гэта, езуiты злачынцу ў сваiм калегiюме хавалi i выдаць пацярпеламу не хацелi... Не было ў Лiтве закутка, дзе б яны ня мелi сваiх мiсыяў, асаблiва пашыраючы сваё апостальства на Жамойць, Белую Русь i Наваградак. Па маёнтках, касьцёлах, пад час фэстаў, кiрмашоў, пахаваньняў, усюды i заўсёды совалiся езуiты, робячы прыхiльнiкаў каталiцкай царкве i трапляючы праз вочы да сэрца народу, арганiзоўваючы сцэнiчныя вiдовiшчы, кананiзацыi сьвятых i г.д. Усё гэта было прадумана, каб падабалася натоўпу, а таксама каб прынiзiць дысыдэнтаў, абрады i служыцеляў якiх не забывалi езуiты высьмейваць i ганьбiць разнастайнымi спосабамi, у сваiх палемiчных творах, супраць тых скiраваных, заўсёды пераходзячы на асобы. Пра найцнатлiвейшых, найадукаванейшых спамiж дысыдэнтаў пускалi ў такi спосаб розныя плёткi. Так, напрыклад, Волана, якi паўстрыманасьцю сваёй жыцьцё аж да 90 гадоў працягнуў, назвалi п'янiцам; пра Судровiя, якi ў ведах быў роўны найадукаванейшым езуiтам, прыдумалi байку, што да сталага веку быў катам у Львове, што срэбны талер украў i г.д.
|< Пред. 85 86 87 88 89 След. >|