Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 88 из 99

Пастановы дысыдэнцкiх сынодаў высьмейвалi, што на iх гаворка iдзе пра авёс, дровы, куры i iншае патрэбнае для мiнiстраў, як быццам духавенства каталiцкага вызнаньня на сваiх сходах нiколi не гаворыць пра дзесяцiны i грошы. Па праўдзе, дысыдэнты адкiдвалi гэтыя недарэчныя закiды, але езуiты, тысячу разоў паваленыя, тысячу разоў тое самае паўтаралi i, нарэшце, пераканалi ў гэтым народ, якi пачаў пагарджаць дысыдэнцкiм духавенствам, шануючы iх менш, чым п'янiцаў i жабракоў. Да таго ж езуiты ўсялякiмi спосабамi прыцягвалi ў сваю Акадэмiю сыноў дысыдэнтаў, i спамiж сваiх 700 вучняў мелi iх нямала, працуючы больш над iх перацягваньнем у каталiцкую царкву, чым над паглыбленьнем iх ведаў цi выхаваньнем iх справядлiвымi людзьмi i добрымi грамадзянамi".

У 1589 годзе кароль Генрык IV выгнаў з Францыi езуiтаў "як дэмаралiзатараў моладзi, разбуральнiкаў грамадзкага парадку, ворагаў караля i дзяржавы". У Рэчы Паспалiтай у гэты самы час езуiты былi падтрымлiваныя ўсёй моцай каралеўскага аўтарытэту. Кароль спрыяў езуiтам, як толькi мог, i было вiдавочна, што дасягнуць у дзяржаве нейкiх высокiх пасадаў можна было толькi па iх пратэкцыi. Душы людзей тады пачалi дзiўна зьмяняцца, i то ў спосаб, адпавядаючы жаданьням асобы, якая мела права даваць староствы, ваяводзтвы, месцы ў сэнаце. Магнаты, шляхта, частка месьцiчаў адзiн за другiм пачалi здраджваць Рэфармацыi i далучацца да каталiцкай царквы, цi то прагнучы атрымаць пасаду, цi баючыся перасьледваньняў. Назiраючы ўсе гэта, ангельскi пасол Томас Ро з горыччу адзначаў, што як сьведчыць прыклад Рэчы Паспалiтай "фанабэрыя i хцiвасьць шмат могуць у сьвеце".

|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]