Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
89 из 99
Бачачы такiя посьпехi каталiцкай царквы ў змаганьнi з Рэфармацыяй, а з другога боку, ня могучы самi даць рады з эвангельскiмi хрысьцiянамi, якiя "не по одной, але велiкiмi громадамi стадо Хрыстово урываючы да своее сборы плюгавое загоняють", некаторыя герархi праваслаўнай царквы ў Беларусi i Ўкраiне зьвярнулiся да папы рымскага з просьбаю аб заключэньнi вунii памiж праваслаўнай i каталiцкай цэрквамi ў Рэчы Паспалiтай. Прычыны такога кроку вельмi ясна выкладзеныя ў праграмным дакуманце вунii - Грамаце ад 2 сьнежня 1594 году: "А найболее таму, што ў цяперашнiя няшчасныя часы сярод людзей памножылася нямала размаiтых ерасяў. Шмат хто, адступаючы ад хрысьцiянскай праваслаўнай веры, бяжыць ад нашага закону i Божай царквы, выракаецца сапраўднае хвалы Бога, адзiнага ў Тройцы". Папа рымскi Клiмент VIII з радасьцю ўспрыняў выступленьне праваслаўнай царквы Вялiкага Княства супраць супольнага ворага - рэфармацыйнага руху, i ў 1596 годзе ў Берасьцi была заключаная вунiя мiж праваслаўнай i каталiцкай цэрквамi.
Заключэньне Берасьцейскае вунii стала яшчэ адным посьпехам Контррэфармацыi ў Вялiкiм Княстве. Зь вялiкай хуткасьцю краiна, як i 50 гадоў таму, мяняла сваё аблiчча. Магнаты, уплывовыя i руплiвыя вызнаўцы эвангельскай веры, памiралi адзiн за другiм, саступаючы свае месцы ў сэнаце католiкам, выхаванцам езуiтаў, якiм Жыгiмонт Ваза даваў найвышэйшыя пасады ў дзяржаве. Канец XVI пачатак XVII стагодзьдзяў - гэта час зьмены пакаленьняў у Вялiкiм Княстве.
|< Пред. 87 88 89 90 91 След. >|