Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 108 из 173



– Горш за ўсё, што агню нельга раскладаць, –казаў Мірон. – Калі яны вернуцца ды ўбачаць, што вогнішча нехта падправіў, дык адразу здагадаюцца, што мы тут. А агонь тым часам можа згаснуць.

– Падсунем тоўстыя кавалкі пад попел, можа, не звернуць увагі, – параіў Віктар.

– А што, калі заўважаць? – непакоіўся Мірон. – Ад гэтага можа залежаць наша жыццё.

Падумалі-падумалі і парашылі лепш рызыкнуць агнём, чымся жыццём.

– Можа, небяспечна кратаць і нашу спажыву? – сказаў Віктар. – Таксама могуць заўважыць.

– І гэта праўда, – згадзіўся Мірон. – Вось дурное становішча: глядзець на сваю ўласную ежу, галадаць і не мець права крануць яе.

Усё гэта было б нават смешна, каб не было гэтак небяспечна.

Не сядзелася ім на месцы. Увесь час пазіралі ў той бок, дзе былі «дабрадзеі». Нарэшце Віктар не вытрымаў:

– Не! Не магу! Ідзём схаваемся побач.

Адышліся ў балота, у зараснік, і там заселі. Адтуль была відаць і іх стаянка, і дарога, па якой маглі прыйсці ворагі. Нарэшце паказаліся і яны. Падышлі да будана і селі каля вогнішча.

– Каб канчаткова ўпэўніцца, трэба пачакаць вечара, – сказаў малады, – калі яны яшчэ жывыя, то павінны прыйсці сюды начаваць.

– Але ў такім разе мы сёння не зможам вярнуцца назад, – заўважыў чорны.

– Ну, дык пераначуем тут. Вось і будан ёсць. Нават барсучыная скура ў ім. А вунь і палова зайца, і рыба вісіць. Заяц, відаць, яшчэ свежы. Значыцца, учора яны тут жылі. Калі загінулі, дык толькі сёння.

Бандыты падклалі ў агонь дроў.

|< Пред. 106 107 108 109 110 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]