Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 110 из 173



Бедныя хлопцы ледзь не плакалі, калі глядзелі, з якімсмакам есць вораг іхняе мяса. Ды яшчэ з хлебам, з соллю! Хоць бы драбінку гэтага хлеба і солі пакаштаваць.

– Кладзёмся спаць, – прапанаваў стары. – Калі прыйдуць, не пакрыўдзяцца. Яны і спадзявацца не маглі ўбачыць тут людзей, якія могуць іх вывесці.

Віктар сціснуў кулакі, заскрыгатаў зубамі і ледзь не зароў ад злосці.

Стары ўлез у будку, палажыў пад сябе стрэльбу і разлёгся на скуры.

– Паглядзі, там яны чарапаху паставілі на бярозавы сок, – сказаў ён з будана. – Піць хочацца.

Малады пайшоў, узяў чарапаху і паднёс свайму таварышу.

– Добрая рэч, дай Бог ім здароўя, – засмяяўся той.

Потым і другі ўлез у будан. Пра нешта яшчэ пагутарылі там, але хлопцы не маглі разабраць.

Стаяла цішыня. Толькі нейкія вячэрнія птушкі часам парушалі яе. Надышла ноч. Хлопцы сядзелі ў сваёй засадзе, нібы скамянелыя. Ім здавалася, што ў гэткай цішыні чуваць не толькі кожны іх рух, але і дыханне, нават стук сэрцаў. Доўга не адважваліся яны паварушыцца. Вось ужо і храп пачуўся з будкі, а яны ўсё яшчэ баяліся крануцца з месца. Ад холаду і вільгаці пачалі дрыжаць.

– Ну, давай вылазіць, – прашаптаў Віктар.

Паварушыліся – і зараз жа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, стаілі дыханне, прыслухаліся – нічога. Палезлі далей.

І вось тут адбылося самае жудаснае ў іхняй гісторыі: Мірон заблытаўся нагамі ў лазняку і… ляснуўся на зямлю.

У будцы зараз жа заварушыліся, і адтуль вылез чорны бандыт са стрэльбай у руках.

|< Пред. 108 109 110 111 112 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]