Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 137 из 173

Уздрыгануліся хлопцы, азірнуліся: у кустах стаіць казуля, зграбная, прыгожая. Задраўшы галаву з невялікімі рагамі, на якіх было па два атожылкі, яна скубла маладыя парасткі, і на шыі яе відаць была белая пляма. Кожны момант яна азіралася, уздрыгвала і была гатова знікнуць.

Умомант ад млявасці ў хлопцаў і следу не засталося. Яны захваляваліся, напружыліся. Кожны з іх добра ведаў, што ад гэтага можа залежаць іхняе жыццё і што яны маглі страляць цяпер з падпоры, а гэта была ўжо зусім іншая справа.

– Асцярожней, асцярожней! – шаптаў Віктар, бо памятаў, як Мірон у той раз зачапіўся і паляцеў. Але Мірон сам добра разумеў адказнасць моманту.

– Цаляй добра, не спяшайся! – даваў загады Віктар. – Страляць па камандзе.

Віктар даў досыць часу, каб прыцэліцца, і шапнуў:

– Плі!

Грымнулі стрэлы, падскочыла казуля і кінулася ў лес. Наткнулася на дрэва, захісталася.

Хлопцы ў бяспамяцці ўскочылі і кінуліся за ёю. Казуля хісталася і спатыкалася, але бегла наперад; хлопцы ледзь паспявалі за ёй. Звалілася яна, ускочыла, зноў пабегла. Зноў звалілася.

Хлопцы былі побач ужо і скончылі яе пакуты адзіным стрэлам. З якой радасцю глядзелі яны на першы вынік свайго «сапраўднага» палявання!

Казуля ляжала на баку, выцягнуўшы тонкія ногі.

– Самец! – сказаў Віктар. – Самкі не маюць рагоў.

Цяпер іх ужо не палохала далейшая праца: яны мелі дасканалы нож. Мігам разабралі жывёліну і ўрачыста вярнуліся дадому з мясам і скурай.

Зажылі нашыя героі «па-людску».

|< Пред. 135 136 137 138 139 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]