Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 147 из 173

Яны нават чулі тупат ног і галасы. А праз хвіліну выяўляўся падман і прыходзіла перакананне, што сядзяць яны тут дарэмна, што ніхто і не думае сюды ісці.

– А можа, іх ужо злавілі і пасадзілі ў турму? – сумна казаў Віктар.

– Усё можа быць, – уздыхаў Мірон.

Мусіць, сваякі бандытаў гэтак не баяліся за іхняе жыццё, як нашы хлопцы.

– Але ж павінен хто-небудзь прыйсці па тавар? – разважаў Мірон. – Не могуць жа яны пакінуць сваё дабро.

– Могуць прыйсці і ўзімку, і на другі год, – адказаў Віктар. – А калі іх злавілі ўсіх, дык могуць і ніколі не прыйсці.

Пачуўся хруст. Хлопцы зноў напружыліся, зноў з'явілася надзея. Але гэта праціскаўся праз зараснік дзік. Цераз палянку было відаць, як ён спакойна і павольна капашыўся ў балоце.

– Вось добра было б стрэліць у яго! – заблішчаў вачыма Віктар. – Напэўна трапілі б. І мяса свежае было б.

Засвярбелі рукі і ў Мірона. Што будзе, калі кантрабандысты не прыйдуць? Тады давядзецца яшчэ горш галадаць, а між тым яны могуць зараз назапасіць мяса.

Але нарэшце ён пачаў даводзіць Віктару, што гэта будзе надта рызыкоўна:

– Ці можам мы напэўна сказаць, што яны не прыйдуць? Не. Ну, а калі прыйдуць, то мы загінем напэўна. І стрэл могуць пачуць, і сляды не паспеем знішчыць.

Дзік тым часам схаваўся за дрэвамі.

А ўначы, каля вогнішча, як яны шкадавалі, што не выкарысталі магчымасці! Яны паспелі б ужо разабраць і схаваць дзіка, былі б забяспечаны свежым мясам.

|< Пред. 145 146 147 148 149 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]