Палеския рабинзоны :: Мавр Янка
Страница:
152 из 173
А я перамацаўусе рэчы, толькі кінжала не натрапіў. Мусіць, ён заваліўся дзе паміж галля. Доўга было б шукаць.
Але незнаёмы ўсё непакоіўся.
– Трэба было б добра перагледзець усе рэчы, – сказаў ён. – Можа, тыя хлопцы знайшлі, можа, яны яшчэ дзе-небудзь тут?
– Не думаю, каб яны паквапіліся толькі на адзін кінжал, – усміхнуўся чорны і прыняўся зноў за працу.
– А рэвальверы глядзеў? – не адставаў новы.
– Скрынкі на месцы, але я іх не адчыняў, – спакойна прамовіў чорны.
– Вось бачыш.
– Ды чаго ты непакоішся? – умяшаўся малодшы. – Мы ж абышлі ўвесь лес, стралялі, гукалі. Каб яны тут былі дык адгукнуліся б, пачуўшы людзей. Усе рэчы тады былі цэлыя. Мы і рэвальверы глядзелі.
– А ўсё ж такі трэба пераканацца, – паківаў галавой новы.
– Добра, – супакоіў чорны. – Зараз скончым і паглядзім. Пойдзем нават паглядзець і іх «хату».
Хлопцы чулі ўсю гэтую размову і рыхтавалі сябе да апошніх рашучых падзей. Галоўнай іх перавагаю было тое, што іх лічылі загінуўшымі. А калі здагадаюцца, што яны жывыя, тады ім ужо не справіцца з трыма такімі бандытамі, у якіх яшчэ і стрэльба была. Хіба толькі ўдасца схавацца.
Тым часам бандыты знялі скуру і селі адпачыць.
– Трэба было б за гэтага ўзяцца, – кінуў малодшы на палонніка. – Чаго з ім доўга валаводзіцца?
– Але, – устаў чорны.
Палоннік сядзеў на зямлі, апусціўшы галаву.
|< Пред. 150 151 152 153 154 След. >|