Палеския рабинзоны :: Мавр Янка
Страница:
151 из 173
З іх адзін быў той малодшы таварыш чорнага, а другі таксама незнаёмы, але… звязаны!
На ім былі звычайныя боты, запэцканыя ў балоце, як і ва ўсіх, чорнае паліто і кепка. Рукі былі моцна закручаны назад, а рот завязаны хусткай.
Яго адвялі крыху ўбок, штурханулі і сказалі:
– Сядай!
Палоннік нязграбна сеў на зямлю.
Бандыты абступілі зубра.
– Здаровая штука! – сказаў незнаёмы.
– Але як скарыстаць яго? – заўважыў малодшы.
– Перацягнем па кавалках, – адказаў чорны.
– А скуру?
– Таксама парэжам на кавалкі. Хвацкія будуць падэшвы.
Потым пачалі раскладаць агонь і разбіраць тушу. Чорны скінуў світку, закасаў рукавы і ўзяўся за справу. Яму дапамагалі таварышы.
Кожны шрам на целе зубра болем адбіваўся ў сэрцах хлопцаў. Чорны акрываўлены бандыт здаваўся катам. Цяжка было разбіраць гэтую магутную жывёліну, а ў іх, як відаць, былі толькі звычайныя паляўнічыя нажы.
– Паслухайце! – спыніўся чорны. – Там ёсць добры кінжал.
У хлопцаў заняло дух…
Чорны накіраваўся да бабровай хаткі.
Праз некалькі хвілін ён вярнуўся.
– Чорт яго ведае, няма! – сказаў ён.
– А рэчы? – устрывожыліся яго таварышы.
– Рэчы на месцы. Толькі чамусьці ўсярэдзіну насыпалася ламачча, нібы хто зверху праламаў.
– А можа, хто кратаў? – падазрона запытаўся незнаёмы.
– Можа, і ўзлазіла наверх якая жывёліна.
– Ты добра глядзеў? Усё ёсць? Можа, тыя лайдакі дабраліся? – перапытаў малодшы.
– Мы ж глядзелі тады, калі іх ужо не было. Каб яны знайшлі, дык напэўна ўзялі б.
|< Пред. 149 150 151 152 153 След. >|