Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 90 из 173

А перасяляцца на той востраў пачакаем – хай падсохне.

Узялі свае дубіны і павольна накіраваліся ў лес. Цяпер, калі выявілася, што ім так ці іначай прыйдзецца яшчэ сядзець тут некалькі дзён, хлопцы супакоіліся і маглі зноў накіраваць сваю ўвагу і энергію на «авалоданне» востравам.

У адным кутку, пад елкай, знайшлі яшчэ некалькі апошніх журавін, у другім месцы паскублі маладога шчаўя, а ў арэшніку знайшлі крыху леташніх арэхаў. Калі ўбачылі ліпу, Мірон спыніўся і сказаў:

– А мы забыліся яшчэ на гэтую спажыву. Маладзенькае лісце ліпы не горш за салату.

Пакаштаваў Віктар і застаўся вельмі задаволены.

– Гэта нават лепш за аер і шчаўе! Э-э, жыць можна! А ўлетку, мусіць, яшчэ больш усялякага дабра набярэцца.

Раптам ён спыніўся і ўтаропіўся на верхавіну дрэва. Зірнуў Мірон і яшчэ болей здзівіўся: там, высока над зямлёй, скакала жаба. Ярка-зялёная, з белым жыватом і дзвюма чорнымі з жоўтымі палоскамі па баках, яна мела лёгкі і жвавы выгляд і спрытна пераскаквала з галіны на галіну.

– Як яна сюды забралася? – спытаўся Мірон.

– Ды яна жыве на дрэве, як птушка, – адказаў Віктар. – Наогул такіх жаб шмат на свеце. Ёсць у паўднёвай і сярэдняй Эўропе. Вось, як бачыш, сустрэлася і ў нас. Яна таксама жывіцца казюлькамі, як і птушка. А ікру адкладае на зямлі, у вадзе.

– Дык вось чаму людзі кажуць, што часам жабы нараджаюцца ў арэхах! А я лічыў гэта байкай, – сказаў Мірон. – Наогул, колькі цікавых рэчаў ёсць у нас у прыродзе, пра якія мы нічога не ведаем.

|< Пред. 88 89 90 91 92 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]