Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 128 из 129

Выцягнуты, увесь белы ў бездакорна чыстай світцы, белы, як дзед Кагут у белым садзе, белы, як той лірнік, ля якога яны пазнаёміліся з Кастусём, стары спяваў:

Апошняя ў свеце

Гадзіна настала,

Бедная сіротка

Без маці застала.

Алесь схіліўся і паклаў яму на валынку тры рублі. Што ён мог?

Больш застанецца -

У заслугу пойдзе.

Якія маленькія -

Прапалі давеку.

У запляваных, прасякнутых горам, подласцю, прыгнётам і крывёю мурах білася, знемагаючы, крынічка песні. Стары спяваў, як уся гэтая зямля, начыста, яшчэ пры нараджэнні, пазбаўленая шчасця.

Стрэў Пан Бог сіротку:

«А куды ідзеш ты?»

«Матулькі шукаці».

Алесь сціснуў плячо Макара, каб той ехаў. Гора і гнеў душылі яго. А за спіною білася, паміраючы, палонная песня.

…За заставаю развітваліся. Макар пераступаў з нагі на нагу, муляўся. Потым ціха сказаў:

— А шкада, што я не ў вас. — І раптам усміхнуўся: — Во, княжа, што яшчэ здарылася. Этап нейкія чэрці ўчора раніцой разбілі, сакалінцы катаржныя. Усіх чыста паразвязвалі ды параспускалі. А салдат хапіліся толькі сёння, апоўдзень. Пачалі шукаць — усе чыста звязаныя.

— Гэта цікава, — сказаў Алесь. — І невядома, хто зрабіў.

— А чорт яго ведае. Галоўнае, выгоды ніякай. Замотаныя нейкія. Проста так, відаць, з азарства.

— Спаймалі кагосьці?

— Спаймай іх… Гэта ж паўтара дня мінула ці яшчэ больш. У тых, відаць, ад страху крылы павырасталі. Цяпер між імі і тым месцам сама меней сотня вёрст.

|< Пред. 125 126 127 128 129 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]